На мінскім вакзале ўсталявалі тэрміналы для продажу квіткоў

Тэрміналы самаабслугоўвання дазваляюць набыць квіткі на прыгарадныя цягнікі, паведамляе сайт onliner.by. Расплаціцца ў аўтамаце можна банкаўскай карткай любога банка.

Новая паслуга пакуль не выклікае асаблівай цікавасці ў пасажыраў. Усяго на вакзале усталявалі пяць тэрміналаў: адзін у галоўным фае, астатнія чатыры - у зале прыгарадных кас. Апарат не патрабуе картку адразу. Спачатку неабходна задаць усе ўмовы і толькі потым, калі на экране з’яўляецца надпіс “Аплаціць”, можна ўстаўляць картку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі