На матч Беларусь — Грузія прадалі 27 тысяч білетаў (відэа)

На раніцу 16 кастрычніка засталіся не прададзенымі 3 тысячы квіткоў. Нагадаем, на матчы з іспанцамі на трыбунах стадыёна "Дынама" была амаль 31 тысяча заўзятараў.

Сёння ў нашай групе Іспанія прымае Францыю — яны маюць па 6 ачкоў (пасля 2 матчаў) і лідыруюць. 4 ачкі ў Грузіі, але пасля трох матчаў, 1 ачко — у Фінляндыі (пасля дзвюх гульняў). У зборнай Беларусі пасля трох матчаў ачкоў няма — усе яны былі прайграныя. Грузінам каманда Георгія Кандрацьева (на здымку) ў гасцях прайграла з лікам 0:1.

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Грузіі Цемуры Кецбая на прэс-канферэнцыі ў Мінску прызнаўся, што разлічвае на перамогу ў матчы з беларусамі.

Што да прададзеных на матч білетаў, дык з'явілася інфармацыя, што іх прымусова рэалізуюць у навучальных установах, арганізацыях і на прадпрыемствах.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі