На "Гродна Азоце" пратэставалі больш за 200 рабочых

Таксама рабочыя звярнуліся ў Беларускі незалежны прафсаюз з просьбай разабрацца ў сітуацыі. Людзі незадаволеныя  "дзіўным чынам праведзенай атэстацыяй" і тым, што адміністрацыя прадпрыемства аказвае на іх ціск з патрабаваннем прызнаць вынікі гэтай атэстацыі.

Справай зацікавілася пракуратура і кіраўніцтва афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў. А першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пакуль прыпыніў дзеянне новай атэстацыі, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі