На Глыбоччыне ў Год кнігі нішчаць бібліятэку (фота)

У Глыбоцкім раёне амаль штогод закрываюць установы культуры і адукацыі ў маланаселеных вёсках. Але ў Прыперным жыве 216 чалавек, тут шмат моладзі, і таму мясцовыя жыхары выступілі рашуча супраць уладных намераў. Асабліва іх абурыла тое, што іх ніхто не папярэдзіў пра гэта. Нават бібліятэкарка толькі сёння даведалася пра намер знішчыць яе ўстанову.

Журналісты Уладзімір Скрабатун і Зміцер Лупач дазваніліся да начальніка аддзела ідэалогіі Міхаіла Чарапкоўскага, які з’яўляецца дэпутатам райсавета па гэтай акрузе. Дарэчы, у сваёй перадвыбарчай улётцы, якая захавалася ў бібліятэцы, ён абяцаў адрамантаваць гэты будынак.

Цяпер жа Чарапкоўскі гаворыць, што будынак у аварыйным стане і яго неабходна знесці. Аднак разборку будынка прыпынілі да часу, пакуль будуць вывезеныя кнігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі