На "Дажынках-2012" знайшлі злоўжыванні на сотні мільёнаў

Як піша "Ежедневник", праштрафіліся службовыя асобы Круглянскай перасоўнай механічнай калоны 266. Яна выконвала будаўніча-мантажныя працы ў навучальных карпусах Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Гэтую акадэмію падчас "Дажынак" асабіста наведаў кіраўнік дзяржавы, які высока ацаніў яе вонкавы і ўнутраны выгляд.

Тым часам, як выявілася, гэты выгляд каштаваў бюджэту зашмат. Па звестках праваахоўнікаў, рамонтнікі налічылі сабе і сваім падпарадкаваным лішніх 260 мільёнаў рублёў. Цяпер грошы давядзецца вярнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі