На цырымоніі "Оскара" найлепшым фільмам стаў "Арго" Бена Афлека

Палітычны трылер Бена Афлека перамог у спаборніцтве з васьмю іншымі фільмамі, сярод якіх былі "Джанга вызвалены", "Жыццё Пі" ды іншыя.

"Оскара" за найлепшую жаночую ролю атрымала акторка Джэніфер Лоўрэнс. Яна адыграла галоўную ролю ў фільме "Мой хлопец — псіх" рэжысёра Дэвіда Расэла.

Прыз Амерыканскай кінаакадэміі за найлепшую мужчынскую ролю дастаўся Дэніэлу Дэй-Льюісу за галоўную ролю ў фільме "Лінкольн" Стывена Спілберга.

Найлепшым рэжысёрам года прызнаны рэжысёр фільма "Жыццё Пі" тайванец Энг Лі. А найлепшым сцэнарыстам стаў Квенцін Таранціна — за сцэнар да свайго ж фільма "Джанга вызвалены".

Найлепшай песняй года Амерыканская кінаакадэмія прызнала кампанзіцыю "Skyfall" у выкананні спявачкі Адэль у фільме "007: Каардынаты "Скайфал".

Нагадаем, што 85-я цырымонія ўручэння прэміі "Оскар" адбылася ў Лос-Анжэлесе.

Фота — nnm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі