На Брэстчыне камп'ютарны вірус дзейнічае ад імя міліцыі (фота)

Потым вірус ад імя Міністэрства унутраных справаў Беларусі патрабуе сплаціць штраф за прагляд і капіяванне дзіцячага і гей-порна. Грошы ў памеры 350 тысяч рублёў прапануецца ўнесці на рахунак WebMoney. Пасля аплаты “штрафу” блакаванне камп'ютара абяцаюць зняць, а справу выдаліць з архіваў МУС Беларусі. У іншым разе матэр’ялы на карыстальніка ЭВМ пагражаюць перадаць у пракуратуру, а ўсю інфармацыю на камп'ютары знішчыць.

Міліцыянты раяць у падобных выпадках звяртацца да спецыялістаў, якія разблакуюць камп'ютар. Таксама прэс-служба абласной міліцыі раіць не пералічваць грошы інтэрнэт-махлярам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі