На беларускай "Алеі славы рок-н-рола" запаляць першую зорку

15 верасня клуб TNT адкрые першую зорку на ўласнай "Алеі славы рок-н-рола". Праўда, па словах стваральнікаў беларускай "алеі славы", яе асноўная ідэя — не ўшаноўваць гурты, якія ўжо з'яўляюцца зоркамі, а падтрымліваць маладыя перспектыўныя калектывы. Таму на першай зорцые будзе напісана “The Toobes”.

"Музычныя крытыкі раілі нам не забыцца і пра легендарны гурт "Сузор'е". Увогуле, прапанавалі пачаць гэта ўсё з "Песняроў", узгадвалі і гурт "Крама", — тлумачыць сітуацыю прадстаўніца TNT Наталля Давыдава. — Але гэта ўсё ж суб'ектыўнае меркаванне стваральнікаў “Алеі славы”, якія вырашылі што першай будзе нейкая маладая каманда. Абралі гурт The Toobes, які з гэтай нагоды адыграе канцэрт".  

Апроч таго, музыкі The Toobes рыхтуюць прэзентацыю адразу двух новых кліпаў. А прадстаўнікі TNT абяцаюць, што адкрыццё першай зоркі пройдзе не цішэй за адкрыццё самога клуба. Дарэчы, "Алея славы рок-н-рола" — гэта толькі першы крок з шэрагу запланаваных клубам. Напрыклад, да канца года плануецца заснаваць уласную рок-узнагароду з пэўным грашовым прызам.

Які гурт будзе ўшанаваны наступным і калі, стваральнікі пакуль не ведаюць, маўляў, "з'явіцца першая зорка — будзем вырашаць далей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі