На беларуска-літоўскай мяжы — вялізныя аўтачэргі

Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Зыблюк, чэргі на ўезд у Беларусь утварыліся і на памежным пункце Катлоўка, і на Каменным Логу. Па яго словах, у чэргах шмат машынаў з расійскімі нумарамі. Таксама ў чэргах на ўезд у Беларусь стаіць шмат машынаў з транзітнымі нумарамі.

Па словах карэспандэнта Еўрарадыё, непасрэдна на памежным пункце ён гадзіну назіраў, як стаялі тры аўтамабілі. За ўвесь час да іх не падыйшоў ніводзін з літоўскіх службоўцаў.

"Па нашых звестках, там 60 машын. Чарга вялікая, але не крытычная", — паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Фота — day.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі