На баранавіцкім "Атланце" рабочыя выкажуць свае прэтэнзіі адміністрацыі

Рабочыя хочуць спытацца ў адміністрацыі і прафкама, чаму на раней квітнеючым заводзе заробкі цяпер не дацягваюць да двух мільёнаў, чаму адмянілі надбаўкі і не даплочваюць за тых, хто ідзе на “бальнічны”.

Работнікі цэха зборкі рухавікоў пральных машын, дзе і пройдзе сход, скардзяцца таксама, што вымушаныя працаваць у шкодных умовах. У гэтым цэху стаіць печка, з дапамогай якой заліваюць ротары электрарухавікоў. Але талоны на малако даюць толькі заліўшчыку. Між тым, на алергію пакутуюць многія работнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі