Дзень Волі каштаваў арганізатарам каля 12 мільёнаў

У аргкамітэта такіх грошай няма, прызнаецца Еўрарадыё Віктар Івашкевіч.

“Сёння мы на 17 гадзін збіраем аргкамітэт і будзем заклікаць саўдзельнікаў скінуцца”.

Дарэчы, на плошчу Бангалор, дзе ў нядзелю адбываўся мітынг, так і не даехала машына з гукаўзмацняльнай апаратурай, якую арганізатары афіцыйна арандавалі ў Рэспубліканскага тэлерадыёперадаючага цэнтра, і за якую заплацілі 670 тысяч. Машыну “завярнулі” супрацоўнікі міліцыі. Па словах Івашкевіча, да ўладальнікаў “гукамашыны” ў арганізатараў прэтэнзій няма — загад супрацоўнікаў міліцыі разварочвацца можна лічыць форс-мажорам. А вось з палкоўнікам Яўсеевым, які кіраваў дзеяннямі міліцыянтаў падчас Дня Волі, арганізатары будуць высвятляць “адносіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі