На Алімпіяду едзе Брэсан, не едуць Глеб, Пуціла і Кісляк

У ёй пазначаныя 35 прозвішчаў (раней было 43 кандыдаты). На першым этапе скарачэння складу зборнай галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў прыбраў з яе восем гульцоў: Аляксандра Глеба, Антона Пуцілу, Сяргей Кісляка, Мікіту Букаткіна, Аляксандра Макася, Алега Патоцкага, Дзмітрыя Хлебасолава і Арцёма Гамелько, паведамляе "Прессбол".

Канчатковую заяўку на Алімпіяду трэба падаць у ФІФА да 9 ліпеня. У яе будуць уключаныя толькі 18 гульцоў. На 8 чэрвеня спіс выглядае наступным чынам:

брамнікі — Аляксандр Гутар (1989 года нараджэння), Андрэй Шчарбакоў (1991), Арцём Сарока (1992) (усе — БАТЭ, Барысаў), Уладзімір Пяцігорац (1990; "Гарадзея"), Філіп Вайцяховіч (1990; "Фрэй Табі", Швецыя); абаронцы — Аляксей Казлоў, Юрый Рыжко (абодва — 1989; "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Максім Вітус (1989; "Нёман", Гродна), Ігар Кузьмянок (1990; "Гомель"), Дзяніс Палякоў (1991), Ягор Філіпенка (1988) (абодва — БАТЭ), Арцём Рахманаў (1990; "Мінск"), Віталь Гайдучык (1989; "Брэст"), Аляксей Гаўрыловіч (1990; "Нафтан", Наваполацк), Сяргей Паліцевіч (1990), Алег Вераціла (1988) (абодва — "Дынама", Мінск); паўабаронцы — Дзмітрый Бага (1990), Рэнан Брэсан (1988) (абодва — БАТЭ), Ілля Алексіевіч (1991; "Гомель"), Юрый Кендыш, Арцём Салавей (оба — 1990; "Тарпеда-БелАЗ"), Аляксандр Перапечка (1989; "Белшына"), Станіслаў Драгун (1988) ("Дынама", Мінск), Міхаіл Гардзяйчук (1989; "Белшына", Бабруйск), Павел Няхайчык (1988; "Дынама", Масква, Расія), Міхаіл Сівакоў (1988; "Зултэ-Варэгем", Бельгия); нападаючыя — Ягор Зубовіч (1989; "Нафтан"), Андрэй Варанкоў (1989; "Нёман"), Уладзімір Юрчанка (1989; "Тарпеда-БелАЗ"), Максім Скавыш (1989; "Белшина"), Уладзімір Хвашчынскі (1990; "Брэст"), Павел Савіцкі (1994; "Нёман"), Сяргей Карніленка (1983; "Крылы Саветаў", Самара, Расія), Віталь Радзівонаў (1983, БАТЭ), Віталь Кібук (1989; "Дынама", Мінск).

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі