МЗС знайшоў парушэнні правоў чалавека ў Еўропе, ЗША і Канадзе

У дакладзе прыводзяцца факты парушэння праў чалавека ў ЗША, Канадзе і 23 еўрапейскіх краінах. У іх ліку — Польшча, Аўстрыя, Літва, Латвія, Эстонія, Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, паведамляе interfax.by.

Аўтары дакладу заяўляюць пра факты прапаганды расавай дыскрымінацыі, катаванняў, палітычнага пераследу былых службовых асоб, пераслед журналістаў, парушэнні правоў мігрантаў і ўцекачоў, права на вольнае перамяшчэнне, мірныя сходы і вольнае выказванне меркавання, парушэнні права на грамадзянства, эканамічных і сацыяльных правоў.

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей адзначыў, што мэта дакладу — прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да "развітых дэмакратый". Таксама чыноўнік згадаў пра ахвяраў, якія замоўчваюцца і краінамі-парушальніцамі, і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.

Як заяўляюць у беларускім МЗС, даклад падрыхтаваны на падставе інфармацыі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, СМІ, "іншых вартых даверу адкрытых крыніц".

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей — на фота n-europe.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі