МЗС: У Турцыю беларусам можна будзе ездзіць без візы

Гэта рашэнне падштурхне развіццё турыстычнага абмену паміж нашымі краінамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных:
130329_savinyhvizy.mp3
“Мы разглядаем гэта як дадатковы крок, які павінен спрыяць большым турыстычным абменам паміж нашымі краінамі. Але ж вы разумееце, што адмена віз павінна суправаджацца і іншымі мерапрыемствамі, якія будуць спрыяць росту турыстычнай плыні”.

Нагадаем, у пятніцу нашу краіну наведала дэлегацыя знешнепалітычнага ведамства Турцыі на чале з міністрам Ахметам Давутоглу. Яны сустрэліся з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.

Дарэчы, паводле звестак Белстата, летась нашу краіну наведалі 17100 туркаў, у Турцыю ж з'ездзілі 81200 беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі