МЗС Беларусі адсочвае справу Вольгі Класкоўскай і шукае яе дачку Міраславу

Класкоўскую падазраюць у замаху на забойства свайго мужа.

"Мы пацвярджаем яе арышт, — цытуе словы прэс-сакратара МЗС нашай краіны Андрэя Савіных БЕЛТА. — У цяперашні час мы знаходзімся ў кантакце з органамі, якія праводзяць дазнанне. У выпадку неабходнасці ёй будзе аказаная прававая дапамога".

Паводле слоў Савіных, знешнепалітычнае ведамства Беларусі кантактуе з праваахоўнымі органамі Швецыі, высвятляецца месцазнаходжанне 11-гадовай Міраславы, старэйшай дачкі Класкоўскай ад першага шлюбу. Яе хочуць перадаць сваякам у Беларусь.

Нагадаем, у пачатку лютага 2013-га сацыяльныя службы Швецыі забралі ў Вольгі Класкоўскай яе сямімесячнага сына, народжанага ў гэтай краіне.

Суд над беларускай Класкоўскай адбудзецца ў Швецыі 15 красавіка

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі