Мытня збіраецца спаліць альбомы "Прэс-фота Беларусі 2011"? (дакумент)

Ліст адрасаваны беларускаму фатографу Аляксандру Васюковічу, у якога 12 лістапада і быў канфіскаваны 41 асобнік фотаальбома. Пра змест ліста Васюковіч распавёў у каментары Еўрарадыё:

Васюковіч: "Гэта былі рэшткі альбомаў. якія мы вазілі па фестывалях, выставах нашых і астатніх імпрэзах. І калі мы іх правозілі, мытня імі зацікавілася і вырашыла пакінуць сабе на экспертызу. І сёння я атрымаў ліст, у якім сказана, што яны не адпавядаюць стандарту выходных даных і будуць знішчаныя".

Нагадаем, што альбом быў выдадзены афіцыйна і год таму ўвезены ў Беларусь. Ці будзе Васюковіч аспрэчваць рашэнне мытні, ён пакуль не вырашыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі