“Мы не ведаем, адкуль у доме, які выбухнуў, узяўся газ”

6 сакавіка мінскі губернатар сустракаўся з жыхарамі трохпавярховага дома, які выбухнуў у вёсцы Малінаўка. Паабяцаў, што за здымныя кватэры людзям грошы аддадуць цалкам з адмысловага фонду.

“Ну, мы ж не ведаем, куды гэтыя грошы ідуць і колькі там. Нам напачатку сказалі, што пералічана 7 мільёнаў. А на сёння не ведаю, колькі там. Пра грошы ўвогуле маўчаць і ніхто нічога не гаворыць”, — расказвае Еўрарадыё Святлана Пракапец, якая згубіла ўсю сваю маёмасць.

120313 Pilecki Logoisk.mp3

Як даведалася Еўрарадыё, на рахунку ўжо больш за 34 мільёны рублёў. Сродкі туды пераводзяць мясцовыя прадпрыемствы. Іх павінна хапіць, каб аплаціць пацярпелым арэнду жылля. Аднапакаёўка ў Лагойску каштуе каля 100 долараў у месяц і мясцовыя ўлады гатовыя выканаць патрабаванні губернатара.

А вось што будзе з кампенсацыяй агульнай шкоды — пакуль невядома. Камісія налічыла стратаў на суму 532 мільёны. Але ў райвыканкаме гавораць, што трэба пералічыць усё нанова, бо сума гэтая — за новыя рэчы, а не за старыя.

Жыхароў больш турбуе не страчаная маёмасць, а намеры ўладаў адбудаваць дом. Наталля Прыходзька, кватэра якой не разбурылася, бо была ў крайнім пад’ездзе, расказвае Еўрарадыё, што яна ўжо не прыдатная да жылля.

“Сказалі, што не пацярпеў 1 і 3 пад’езды. Гэта фількава грамата. У кватэры і сцены, і столь трэснулі. І яна ўся залітая вадой. Дах, столь цякуць. Вялікія трэшчыны пайшлі па столі… Але ўсе ў адзін голас крычаць, што будуць аднаўляць дом”.

Нават на галоўнае пытанне: "Што стала прычынай выбуху?" — пакуль ніякага адказу!

“Пажара-тэхнічная экспертыза пакуль не завершаная. Гэта працяглы працэс. Думаю, ніхто не возьмецца сказаць, калі яна закончыцца. Гэтая справа на кантролі і як толькі нешта будзе вядома, мы адразу ж паведамім”, — гавораць нам у Следчым камітэце.

У Лагойскім райвыканкаме ведаюць больш. Намеснік яго кіраўніка, Сяргей Стражнікевіч, расказвае Еўрарадыё, што версія з выбухам бытавога газу… не пацвярджаецца!

“Камісія працавала каля 2 тыдняў. Былі абследаваныя ўсе газаправоды, усе газавыя пліты. Мы настаялі на тым, каб былі праведзеныя тэхнічныя выпрабаванні газавага абсталявання, былі апытаныя ўсе да аднаго жыхары дома. Пакуль па высновах камісіі не пацвярджаецца версія з выбухам бытавога газу”.

Як даведалася Еўрарадыё, у той самы дзень ад 8 раніцы газ у доме... перакрылі газавікі! Бо а 7 гадзіне раніцы жыхары дому скардзіліся на адсутнасць газу. Прыехаўшы на месца, рамонтнікі высветлілі, што ў сістэме знік ціск і яна заблакавалася аўтаматычна. Выбух адбыўся бліжэй да вечара. Калі гэта і быў газ, то сёння ніхто не ведае, адкуль ён у няўдачлівым доме ўзяўся.

“Камісія працавала каля 2 тыдняў. Былі абследаваныя ўсе газаправоды, усе газавыя пліты. Мы настаялі на тым, каб былі праведзеныя тэхнічныя выпрабаванні газавага абсталявання, былі апытаныя ўсе да аднаго жыхары дома. Пакуль па высновах камісіі не пацвярджаецца версія з выбухам бытавога газу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі