Мужчына, які выпаў з цягніка, бег у сланцах 7 км да станцыі
Здарэнне адбылося ў Амурскай вобласці Расіі.
42-гадовы жыхар Брацка вываліўся ў вагона цягніка "Масква — Нерунгры", калі той ехаў па тайзе. Ён быў апрануты ў сланцы і футболку. Мужчына бег да бліжэйшай станцыі, якая мае назву "Рыхард Зорге", па 40-градусным марозе. Там яму аказалі медычную дапамогу.
Як паведамляе РІА "Новости", пацярпелы расказаў, што выйшаў у тамбур папаліць і пераблытаў дзверы. Паліцыя праводзіць праверку, чаму дзверы непрацоўнага тамбура аказаліся незачыненыя.
Фота — ntv.ru