Мужчына, які страляў у міліцыянтаў, быў імі паранены

МУС агучыла некаторыя падрабязнасці ўчорашняга здарэння на вуліцы Машыністаў у Мінску. Двое праваахоўнікаў прыехалі туды пасля тэлефанавання мясцовых жыхароў, якія паведамілі, што па вуліцы ходзіць мужчына з пісталетам і страляе ў сабаку.

"Падчас размовы мужчына паводзіў сябе спакойна, не выклікаючы ніякіх падазрэнняў, але на прапанову паехаць у РУУС для далейшага разбіральніцтва нечакана адкрыў агонь з пісталета", — распавялі БЕЛТА ў МУС. У выніку, раненне сцягна атрымаў старэйшы ўпаўнаважаны крымінальнага вышуку, а прапаршчык міліцыі 37-гадовы Ігар Іванчык загінуў ад двух агнястрэльных раненняў.

На месца прыехалі супрацоўнікі РУУС, Дэпартамента аховы, АМАПу і "Алмазу". Яны блакавалі тэрыторыю вакол гаража, дзе знаходзіўся ўзброены мужчына. Пры затрыманні ён стрэліў сабе ў галаву з абрэзу. Падчас ператрусу быў знойдзены наган, абрэз паляўнічай стрэльбы, газавы пісталет, перароблены пад стральбу баявымі патронамі, боепрыпасы.

Распачатая крымінальная справа.

Загінулага Ігара Іванчыка за гераізм і самаадданасць прадставяць да дзяржаўнай узнагароды.

Мінскаму “стралку” было 59 гадоў, раней ён працаваў на чыгунцы (фота)

У міліцыянера, які загінуў у перастрэлцы, засталіся жонка і сын (фота)

На здымку Еўрарадыё: Вуліца Машыністаў, дзе ўчора адбылася перастрэлка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі