Міжнародныя цягнікі зноў падаражэлі

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў даведцы міжнародных касаў Мінскага чыгуначнага вакзала.

Супрацоўніца вакзала: "Кожны месяц у першых чыслах мяняюцца расцэнкі — у залежнасці ад еўра. 9 снежня яшчэ раз змяніліся — у залежнасці ад еўра. А чаму канкрэтна — гэтага вам ніхто не скажа, у нас такой інфармацыі няма".

У прыватнасці, квіток на цягнік Мінск-Варшава цяпер каштуе 745 тысяч (раней ён каштаваў на 135 тысяч менш). Работнікі чыгункі запэўніваюць: гэтае падаражанне не звязанае з тым, што варшаўскі цягнік перайшоў на трохмесцавыя купэ заміж ранейшых чатырохмесцавых.

Фота — turstory.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі