Мінюст заяўляе, што не адмаўляў у рэгістрацыі партыі БХД
Заява пра гэта з'явілася на сайце міністэрства.
Нагадаем, што дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА 19 студзеня распаўсюдзіла звесткі, што Мінюст чацвёрты раз адмовіў партыі Беларуская хрысціянская дэакратыя ў рэгістрацыі. Пры гэтым давалася спасылка на словы міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага.
Як паведамляе цяпер Міністэрства юстыцыі, міністр гаварыў пра папярэднія адмовы ў рэгістрацыі БХД. У цяперашні ж час працэс рэгістрацыі партыі прыпынены. Канчатковае рашэнне па рэгістрацыі БХД Мінюст абяцае прыняць у адпаведнасці з заканадаўствам.