Мінскія прастытуткі здалі міліцыі махляра

30-гадовы мінчук пры дапамозе фаташопа зрабіў сабе пасведчанне афіцэра прыдуманага ім жа сілавога ведамства. Праз інтэрнэт ён знаёміўся з прастытуткамі, а пры сустрэчы прад'яўляў ліпавае пасведчанне.

Закрыць вочы на незаконныя заняткі ён пагаджаўся за пэўную ўзнагароду. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, часам махляр браў адступныя грашыма, часам — натурай. Бывала, што ён спалучаў абедзве формы "аплаты".

Але адна з ахвяраў раскусіла махляра і паведаміла пра яго ў міліцыю. Зламысніка затрымалі, калі ён прыйшоў да сваёй чарговай ахвяры.