Мінскі велааматар збірае подпісы, каб адкрыць для ровараў Батанічны сад

Збор подпісаў ідзе на веладарожцы ў Мінску. 18 чэрвеня цягам 3 гадзінаў за тое, каб у Батанічны сад дазволілі заязджаць на роварах, падпісалася 77 чалавек. Гэта распавёў Еўрарадыё Ягор, які пакуль што ў адзіноце змагаецца за Батанічны сад для раварыстаў:

“Калі я стаяў на веладарожцы, пакуль падпісваў аднаго, голаса і рук не хапала, каб падпісаць яшчэ траіх, які праязджалі ў гэты час. Усе задаюць пытанні: у якой форме гэта будзе рэалізавана? Я думаю, ці то веласіпедыстаў будуць пускаць у Батанічны сад у пэўны час, раніцай ці ўвечары. Ці то, як на праспекце Незалежнасці, размеціць пэўныя палосы для руху раварыстаў. Мая ідэя ― у тым, што можна зрабіць так, каб у Батанічным садзе было зручна і тым, хто гуляе пешшу, і тым, што катаецца на веласіпедзе”.

Па словах Ягора, раней у Батанічны сад можна было заходзіць з веласіпедамі. Але пасля скаргаў на тое, што раварысты ўяўляюць небяспеку для дзяцей, якіх у садзе заўжды шмат, яго адміністрацыя прыняла рашэнне закрыць уваход для людзей з роварамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі