Мінскае "Дынама" папрасіла прабачэння за непраўдзівы гімн Латвіі (відэа)

На "Мінск-Арэне" замест латвійскага гімна прагучала нешта няўцямнае. Кіраўніцтва мінскага "Дынама" папрасіла прабачэння ў рыжскіх аднаклубнікаў. У заяве гаворыцца, што збой адбыўся праз памылку ў праграмным забеспячэнні. Пры гэтым мінчукі ў якасці маральнай кампенсацыі заўзятарам рыжскага "Дынама" паабяцалі 100 запрашальных на сустрэчу каманд, якая адбудзецца на "Мінск-Арэне" 3 студзеня 2013-га, паведамляе "Прессбол".

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі