Мінгарвыканкам: “Мы самі з інтэрнэту даведаліся пра гэты “сталінобус”

Інфармацыя пра хуткае з’яўленне ў Мінску аўтобуса з партрэтамі Сталіна, якая фігуравала ў блогу ініцыятараў акцыі, абурыла ўвесь байнэт. Мяркуецца, што аўтобус пачне ездзіць 6 траўня ў гонар гадавіны Дня перамогі. Аднак ва Упраўленні гандлю і паслугаў Мінгарвыканкама інфармацыю абвяргаюць.


“Не. Я сама ў інтэрнэце толькі што прачытала. Вельмі здзівілася. Да нас ніякіх дакументаў не паступала”, -- расказваюць там карэспандэнту Еўрарадыё.

120420 Pilecki Stalin.mp3
На прапанову, размясціць на сталічных аўтобусах партрэты Купалы і Коласа чыноўніца рэагуе з энтузіязмам. І наракае, што пакуль ніхто з такой ідэяй не звяртаўся. А шкада. 130 гадоў класікам спаўняецца.У аддзеле рэкламы “Мінсктранса” пра “сталінобус” таксама нічога не чулі.

Вось так можа выглядаць "сталінобус". Фота сталинобус.рф


“Увогуле, наконт Сталіна я нічога не магу расказаць. А каб размясціць такую выяву, трэба атрымаць пашпарт. На любую транспартную рэкламу трэба атрымаць пашпарт”.


Каштуе размяшчэнне рэкламы на мінскіх аўтобусах, тралейбусах і трамваях капейкі – ад 280 тысяч за год. Выраб налепак даражэйшы. За аўтобус трэба заплаціць ужо каля 2 мільёнаў.Самае складанае – атрымаць пашпарт на рэкламу. Гэтым займаецца агенцтва “Мінск-рэклама”.


“На нашым сайце азнаёміцеся з пакетам дакументаў. Збіраеце іх. Тады прыходзіце да нас у “Мінск-рэкламу”. Мы узгадняем іх. Месяц нам даецца на ўзгадненне. Ну, і потым ужо можна размяшчаць”.

А вось такім мы бачым "купала-коласабус" :) Малюнак Еўрарадыё.


Сярод неабходных дакументаў – заява, макет выявы, згода уладальніка транспартнага сродку і яшчэ больш за дзесяць розных папераў. І нават гэтага мала. Калі захочаце размясціць нешта на аўтобусах, тралейбусах, альбо трамваях – трэба атрымаць дазвол ДАІ. Там вырашаць, падабаецца ім ваша ідэя, альбо не.


“Калі звычайны пашпарт, то узгадняецца ў камітэце архітэктуры, упраўленні гандлю і паслугаў. А калі на транспарт, то яшчэ і ў ДАІ. Спадабаецца-не спадабаецца ім, колер там…”

За пашпарт трэба заплаціць яшчэ 450 тысяч. Агулам, размяшчэнне рэкламы на адным аўтобусе на год каштуе каля трох мільёнаў рублёў. Аднак нават калі дакументы на “сталінобус” пададуць сёння, да Дня перамогі ўзгадніць яго ўсё адно не паспеюць. Еўрарадыё звязалася з расійскімі ініцыятарамі акцыі. Прэс-сакратар ініцыятывы Андрэй Рэрых настойвае на тым, што перамовы вядуцца. Аднак з кім і як яны праходзяць, паведамляць адмаўляецца. Маўляў, каб раней часу ніхто не ведаў.

“Не. Я сама ў інтэрнэце толькі што прачытала. Вельмі здзівілася. Да нас ніякіх дакументаў не паступала”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі