Мінгарвыканкам аб’явіў новы конкурс на брэнд сталіцы

“Сёння аб’явілі конкурс праз тэндэрны цэнтр Мінгарвыканкама. Ён будзе праводзіцца сярод кампаній, якія будуць распрацоўваць брэнд Мінска. Па яго выніках выберуць адну кампанію. То бок зараз, на час правядзення конкурсу, пакуль брэнд не трэба распрацоўваць”, — расказвае Еўрарадыё загадчыца Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск” Алена Пліс.

Нагадаем, што брэнд Мінска задумалі стварыць да пачатку Чэмпіянату свету па хакеі, прызначанага на травень 2014 года. Гарадскія ўлады ўжо атрымлівалі прапанову супрацоўніцтва ў распрацоўцы брэнда горада ад брытанскай фірмы. Англічане прасілі за працу 300 тысяч долараў. Аднак сталічныя ўлады ў выніку вырашылі прыцягнуць да стварэння брэнда беларускіх дызайнераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі