Мінгарсуд адмовіўся разглядаць скаргу АГП

Суддзя Рамашэўская матывавала адмову тым, што скарга мусіць быць падпісаная кіраўніком партыі, а не намеснікам старшыні, як гэта было зроблена.

На думку лідара партыі Анатоля Лябедзькі, гэта занадта вольнае тлумачэнне судом закона. Як і любы кіраўнік, кіраўнік партыі можа быць у адпачынку, працяглай камандзіроўцы ці ў лякарні. На момант напісання скаргі Анатоль Лябедзька быў у ад'ездзе, інфармуе сайт АГП, таму скаргу падаў яго намеснік.

Нагадаем, АГП абскарджвала тое, што з 9 прадстаўнікоў партыі ў выбарчыя камісіі ў Мінску быў уключаны толькі адзін чалавек. На думку партыйцаў, гэта парушае канстытуцыйныя правы грамадзян на ўдзел у выбарах і з'яўляецца дыскрымінацыйным у адносінах да АГП.

Фота — gonzo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі