Мінэканомікі: Замежны гандаль абваліўся з-за растваральнікаў і біядызелю

Пра гэта гаворыцца ў аналітычнай справаздачы Міністэрства эканомікі, перадае interfax.by.

Праблемы ў замежным гандлі Мінэканомікі тлумачыць значным скарачэннем экспарту растваральнікаў, нафтапрадуктаў (у тым ліку экспарт біядызелю зменшыўся на больш як на 35%), калійных угнаенняў (на 28,5%).

Амаль на 10% зменшыўся і імпарт у верасні ў параўнанні са жніўнем. Ключавымі фактарамі сталі зніжэнне імпарту нафтапрадуктаў у 6 разоў у параўнанні з сярэднямесячным імпартам у студзені-ліпені.

Нагадаем, што Беларусь пад ціскам Расіі, якая палічыла "растваральны" бізнэс бязмытным рээкспартам расійскіх нафтапрадуктаў, са жніўня спыніла экспарт растваральнікаў са сваёй тэрыторыі. У сваю чаргу, афіцыйны Мінск заяўляе, што ва ўмовах Мытнага саюза растваральнікі і біядызельнае паліва не абкладаюцца экспартнымі мытамі.

Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі