Мінчук застрэліў міліцыянта, параніў другога і забіў сябе

Мінскаму “стралку” было 59 гадоў, раней ён працаваў на чыгунцы (фота)

Як інфармуе партал TUT.BY 8 студзеня ў другой палове дня 59-гадовы мужчына страляў па сабаках у прыватным сектары недалёка ад Мінскага камбіната сілікатных вырабаў. Відавочцы выклікалі міліцыю. Калі два аператыўныя супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць стралка, той адкрыў па іх агонь.

Двума стрэламі ён забіў аднаго з міліцыянтаў і раніў у нагу другога. Потым мужчына ўцёк у гараж свайго дома, дзе зачыніўся і стрэліў сабе ў галаву.

Па словах відавочцаў, іх сусед раней не быў заўважаны ні ў крымінальных схільнасцях, ні ў якіх-небудзь дзіўных паводзінах. Ён характарызаваўся як спакойны і адэкватны чалавек.

У каментары сайту realt.onliner.by, аднак, суседзі распавялі, што мужчына перыядычна страляў у сабак — і ў суседскіх, і ў бадзяжных. Па словах відавочцаў, загінулы міліцыянт — зусім малады. Куля стралка трапіла яму ў спіну.

У Следчым камітэце журналістам пацвердзілі смерць аднаго з міліцыянтаў. Другі з раненнем трапіў у лякарню.

Фота з месца падзеяў — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі