Міліцыянты пакінулі маладафронтаўцаў без майткоў і шкарпэтак

Падчас апошняй “адседкі” актывістаў “Маладога Фронту” (Чэхія) выселілі з арандаваных кватэраў пад ціскам КДБ. Напрыклад, гаспадыні кватэры, дзе жыў Мікола Дземідзенка, было сказана, што хлапец “паліць траўку і арганізаваў у кватэры бардэль”.

Паплечнікі маладафронтаўцаў вырашылі загадзя вывезці рэчы сяброў. Удалося сабраць толькі адну машыну з рэчамі, падчас загрузкі другой прыехалі міліцыянты. У выніку кіроўцу машыны Змітра Ясевіча затрымалі на 3 гадзіны, а міліцыянты апісалі і забралі ўсе рэчы.

Як паведамілі Еўрарадыё маладафронтаўцы, гэта былі рэчы выключна асабістага карыстання — вопратка, бялізна, касметыка. У выніку, пасля выхаду з турмы Міколу Дземідзенку літаральна не было ў што пераапрануцца. Бліжэйшым часам юнакі будуць намагацца вярнуць свае пажыткі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі