Міліцыя вярбуе карыстальнікаў інтэрнэта

120220 Svjardlou Twitter.mp3

20 лютага міліцыя на шматкі падрала байнэт ідэяй праекта “Перахоп”. Цяпер тыя, каго ламае набраць 102, могуць распавесці міліцыі пра злачынствы ў рэжыме online. Дастаткова напісаць у твітары з хэштэгам #перехват.

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі два гады вядзе няроўнае змаганне з тролямі ў твітар-акаўнце @GUVD_Minsk. Гаворыць, што час ад часу яму ў твітэр дасылаюць звесткі пра злачынствы. Падштурхнула якраз атрыманая на мінулым тыдні… фатаграфія двух наркаманаў!

“Калі б малады чалавек, які даслаў здымак, патэлефанаваў у 102, адрэагаваць можна было б хутчэй. Але я ўжо зразумеў: не ўсе хочуць тэлефанаваць у міліцыю. Шмат каму прасцей выкласці фота ў сеціва”, — распавядае Еўрарадыё Аляксандр Ластоўскі.

У твітары міліцэйскі праект выклікае радаснае ажыўленне. Новыя твіты з хэштэгам #перехват з'яўляюцца пару разоў за хвіліну.

@SergeiNevdakh

Сходил на #перехват еды. Желудок доволен.

 @alex_leit

Он вышел против банды с одним айфоном в руке — так напишут в твиттере потом #перехват

 @netnazgul

Прямо сейчас вижу, как @mojo_fm и @gugiens варварски грабят чебуречную #перехват

 @MGromoff

В байтвиттере начался план-#перехват, все выходы из твиттера заблокированы.

 @mojo_fm

Все-таки хорошо, что преступники не имеют возможности читать хэштег #перехват и не реагировать оперативно на поступающую туда информацию

 @Kvetka

На месте @GUVD_Minsk я бы назвала хэштег не #перехват, а #стукачок

 @by_maer

Я установил на компьютере соседа пиратскую версию Windows #перехват

“А тролі… Нічога страшнага: я да іх навучыўся ставіцца адэкватна”, — гаворыць Аляксандр Ластоўскі. І дадае, што “Перахоп” — гэта не гульня: “Калі адбудзецца злачынства, мы даведаемся пра гэта і хутка паведамім інтэрнэт-аўдыторыі. І ўсё будзе па-сапраўднаму: сапраўдныя злачынцы, сапраўдныя ахвяры, сапраўдная інфармацыя”.

Усю інфармацыю міліцыянты абяцаюць праверыць і нават "знайсці магчымасць аддзячыць памочнікам".

Дарэчы, першы "Перахоп" адбываецца ў сталіцы 21 лютага. Міліцыя разам з карыстальнікамі твітара шукае скрадзены аўтамабіль — цёмна-шэры Renault-19.

Расійская паліцыя спрабавала праз твітар знайсці сведкаў замаху на іванаўскага чыноўніка Аляксандра Бараўкова. Інспектар з Шэфілда допісамі ў мікраблогу суцішыла масавыя беспарадкі. А вось бразільскія паліцыянты падалі на твітар у суд. Іх не задавальняе, што кіроўцы праз мікраблогі папярэджваюць адно аднаго пра камеры відэаназірання і засады ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі