Мілінкевіча не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

Па словах акруговай камісіі, больш за 15% правераных подпісаў у падпісных лістах за Аляксандра Мілінкевіча апынуліся несапраўднымі. Экспертамі, нібыта, былі крыміналісты з МУС.

Акрамя таго, былі прэтэнзіі да дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Па словах камісіі, Мілінкевіч задэклараваў як прыватную ўласнасць дом, але не задэклараваў зямлю пад ім. Хаця сама зямля ў Мілінкевіча ў пажыццёвым карыстанні, а не ў прыватнай уласнасці.

Крыху раней стала вядома, што з вядомых асобаў не зарэгістраваныя Міхаіл Пашкевіч і Анатоль Ляўковіч.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі