Мікіта Каваленка і Аляксандр Баразенка асуджаныя на “суткі”

Такое рашэнне вынес суддзя Аляксандр Хадановіч. Працэс прайшоў у судзе Цэнтральнага раёна. Каваленка атрымаў 15 сутак арышту, а Баразенка – 11. Апошні ў залі суда аб’явіў галадоўку.

Нагадаем, што абодва маладыя чалавекі былі затрыманыя ўчора каля 16-ай гадзіны. Каваленка спрабаваў правесці каля КДБ адзіночны пікет. Ён разгарнуў партрэты палітвязняў і бел-чырвона-белы сцяг. Пікет працягваўся некалькі хвілін. Актывіст быў затрыманы людзьмі, якія выбеглі з будынку.

Разам з Каваленкам яны затрымалі незалежнага журналіста Аляксандра Баразенку, які здымаў тое, што адбываецца, на камеру.

Абодвух затым адвезлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна. А праз тры гадзіны ў ізалятар на завулку Акрэсціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі