Мікалай Чаргінец едзе глядзець кароваў і норак

За бліжэйшыя два дні прадстаўнікі дзяржінтэлігенцыі правядуць творчыя сустрэчы у гродзенскіх універсітэтах ды школах, арганізуюць літаратурную імпрэзу для гродзенскіх памежнікаў. Сталічных гасцей чакаюць экскурсіі ў музеі Максіма Багдановіча і Элізы Ажэжкі.

Найбольш інтрыгоўнай падзеяй турнэ будзе візіт у вядомы сельскагаспадарчы комплекс “Прагрэс-Вярцелішкі”. Там, акрамя звыклых кароваў і птушак, гадуюць ажно 5 відаў норак — агульнай колькасцю 47 тысяч жывёлак.

Паводле сайта Гродзенскага аблвыканкама, тур праводзіцца ў межах рэалізацыі даручэння Лукашэнкі “ісці ў народ”. Такое заданне кіраўнік дзяржавы даў на восеньскай сустрэчы з чальцамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Фота — soyuz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі