Цяпер у эфіры

  • Курсы валют:
  • 8640 / 8710 BYR
  • 11100 / 11260 BYR
  • 270 / 280 BYR

Форма пошуку

Мічыганскі дзіцячы хор заcпяваў па-беларуску

Амерыканскія музыкі паўдзельнічалі ў запісе твораў беларускай кампазітаркі.
16.10.2012 - 17:46 муз. рэдакцыя

Адзін з найбуйнейшых лэйблаў класічнай музыкі Naxos выпусціў CD з запісам твораў Алы Барзовай, беларускай кампазітаркі, якая жыве з ЗША. Рэліз складаецца з 36-хвіліннай кантаты “Песні для Лады” для дзіцячага хору, салістаў і беларускіх народных інструментаў і сімфанічнага аркестра; а таксама з аркестравага твору “Да Новага Свету”.

 

Творы запісаныя Дзіцячым Хорам Мічыганскага Дзяржаўнага Універсітэта і Дэтройтскім Сімфанічным Аркестрам пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Леанарда Слаткіна.

 

Амерыканскі Дзіцячы Хор вывучыў і выдатна выканаў кантату на беларускай мове”, — адзначае аўтарка.

 

Фота:  whartoncenter.com

 

музыка