Медустановы Баранавіцкага раёна — без вады і ацяплення

Да 23 не падведзеная цэнтральная каналізацыя, а шэсць ацяпляюцца з дапамогай вясковых печаў.

Такую інфармацыю агучыў на паседжанні гарвыканкама галоўны лекар Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Віктар Міхалоўскі. Па яго словах, толькі сем раённых ФАПаў адпавядаюць санітарна-гігіенічным нарматывам. А каб прывесці адзін фэльчарска-акушэрскі пункт у належны стан, трэба 500-600 мільёнаў рублёў.

Галоўны лекар лічыць немэтазгодным рамантаваць іх да 2015 года. Ён прапануе сем з іх перадаць сельсаветам і зрабіць там дамы сацыяльных паслуг.

Фота — info-altai.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі