Марцаў: Расстрэл Кавалёва і Канавалава не паўплывае на адносіны з ЕС

Пра гэта Пётр Марцаў заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё:

“Увесці мараторый на смяротнае пакаранне — гэта агульнае патрабаванне Еўрасаюза. Гэтае патрабаванне было агучанае значна раней. Таму, я не бачу непасрэднай сувязі паміж расстрэлам двух хлопцаў і пагаршэннем ці паляпшэннем адносінаў.

Мы падпісалі міждзяржаўны дакумент — Мытны саюз. Мы падпісалі дакумент аб адзінай эканамічнай прасторы, паводле якога мы абавязаныя дапасаваць беларускае заканадаўства да агульных нормаў. Гэта з’яўляецца галоўным аргументам на тое, што Беларусь канчаткова парвала магчымыя інтэграцыйныя пратэсты з Захадам".

Пагаршэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам толькі пацвярджае гэты тэзіс, кажа Марцаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі