Маладафронтаўца Мускага гвалтоўна павезлі служыць у войска

Сёння мінскага маладафронтаўца Міхася Мускага з ізалятара на Акрэсціна вывезлі ў вайсковую частку ў вёску Межыца (Віцебская вобласць). З дарогі хлапец здолеў патэлефанаваць сваім паплечнікам.

Мускі адседзеў 15 сутак арышту пасля “Чарнобыльскага шляху”, аднак не выйшаў на свабоду. Суд “накінуў” хлопцу яшчэ 5 сутак. Верагодна, адмыслова, каб дачакацца прызыўных дзён і адправіць яго служыць. Раней МІхась Мускі, выключаны з універсітэта, пісаў заяву на альтэрнатыўную службу.


У ракетна-зенітнай частцы ў Межыцы раней служылі “палітпрызыўнікі” Іван Шыла і Алесь Каліта, а таксама Дзмітрый Канавалаў, расстраляны за тэракт у мінскім метро.

Фота — mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі