Магілёвец Алег Аксёнаў застаецца на прафілактычным уліку ў КДБ

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юрчанка палічыў, што КДБ мела ўсе законныя падставы, каб узяць актывіста аргкамітэта партыі БХД пад больш пільны кантроль.

Нагадаем, што Алега Аксёнава паставілі на прафулік у КДБ 22 кастрычніка. Нагодай для гэтага стала яго дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Сам Аксёнаў ніякіх дакументаў у КДБ не падпісваў.

Дарэчы, у Магілёве на прафілактычным уліку ў КДБ знаходзяцца лідарка магілёўскай арганізацыі БХД Таццяна Шамбалава і лідар магілёўскай абласной філіі ПБНФ Зміцер Салаўёў. Ніякіх абмежаванняў сваіх правоў актывісты пакуль не адчулі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі