Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі атрымаў чарговую адмову ў працы

Начальніца аддзела кадраў камбіната адмовілася прыняць Паўлоўскага на працу праз нязгоду працоўнага калектыву.

Перад гэтым Паўлоўскі спрабаваў уладкавацца на завод “Магілёўліфтмаш”. Там яму адмовілі праз тое, што ён прадаставіў няпоўныя звесткі аб сваёй працоўнай дзейнасці.

Нагадаем, што ад лютага 2012 года актывіст незалежнага прафсаюза РЭП з’яўляецца беспрацоўным. З ім не працягнулі працоўны кантракт. Пасля выйгранага суда ў будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” ён атрымаў грашовую кампенсацыю — 12 мільёнаў рублёў. Аднак дагэтуль звольнены работнік не можа знайсці новую працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі