Магілёўцы адзначылі выхад з выцвярэзніка — і зноў апынуліся там

За суткі двое мужчын двойчы апынуліся ў выцвярозніку. Спачатку 42-гадовы і 22-гадовы магілёўцы пілі ў розных кампаніях і ў розных частках горада, аднак іх шляхі сышліся ў медустанове міліцыі.

Раніцай наступнага дня іх выпусцілі прыблізна ў адзін час. На радасцях яны пайшлі святкаваць сваё вызваленне. Апоўдні іх зноўку змясцілі ў той самы выцвярэзнік, паведамляе 222.by.

Дарэчы, дагэтуль ніводзін з мужчын ніколі не быў у выцвярэзніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі