Магілёўца пакаралі штрафам за распаўсюд незалежнай газеты

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава палічыла, што на распаўсюд незарэгістраванай газеты “Тут і цяпер” мусіць быць спецыяльная дамова, якой ў актывіста няма.

Па словах суддзі высокая сума штрафа абумоўлена грамадскай небяспекай здзейсненага і непрызнаннем віны.

Нагадаем, што ўчора Сяргея Нягаціна міліцыянты запрасілі ў пастарунак забраць канфіскаваныя раней газеты “Тут і цяпер”. Калі ж ён там з’явіўся, то на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Адразу з пастарунка яго адвезлі ў суд. Суддзя, па хадайніцтве актывіста, перанесла судовую справу на 12 красавіка.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі