Магілёўскія камунальнікі пераходзяць на салому, бо дровы скончыліся
На Магілёўшчыне камунальныя службы сутыкнуліся з недахопам драўнянага паліва. Дровы даводзіцца вазіць з суседніх раёнаў, што эканамічна нявыгадна.
У якасці альтарнатывы плануецца ў бліжэйшы час запусціць катлы, у якіх будуць паліць салому. Яны будуць магутнасцю ад 3 МВт і размесцяцца ў Дрыбінскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім раёнах. Дагэтуль абкатку прайшоў кацёл магутнасцю 2 МВт, запушчаны ў Глуску.
Трэба адзначыць, што на Магілёўшчыне выкарыстоўваецца 45% мясцовых відаў паліва. У якасці альтарнатывы ўлады плануюць развіваць таксама ветравую і сонечную энэргетыку.