Магілёўскі аблвыканкам просіць Саўмін даць студэнтам бясплатны праезд

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” выказаў незадаволенасць тым, што магілёўскіх студэнтаў паставілі ў няроўныя ўмовы ў параўнанні з мінскімі: толькі сталічныя студэнты ездзяць у грамадскім транспарце бясплатна.

Актывіст пачаў збіраць подпісы за бясплатны праезд для студэнтаў. Пад зваротам падпісаліся больш за 700 чалавек. Подпісы былі высланыя магілёўскім чыноўнікам.

Гарвыканкам адказаў Паўлоўскаму, што гэта не ў яго кампетэнцыі. А вось абласны Савет дэпутатаў праявіў ініцыятыву і выступіў з хадайніцтвам перад Саветам Міністраў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі