Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Падаляка

Нагадаем, што магілёўскія міліцыянты затрымалі Андрэя Падаляка 16 лістапада за тое, што ён гучна размаўляў па-беларуску на прыпынку гарамадскага транспарту. Пасля затрымання хлопца адвялі ў пастарунак, дзе пачалі з яго здзеквацца: правялі валікам для дактыласкапіі па твары, мачалі галавой ва ўнітаз, білі ў грудзі. Раённы суд прызнаў хлопца вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 525 тысяч рублёў.

Па словах Андрэя, суддзя не прыняла да ўвагі, што пратакол затрымання і рапарты міліцыянтаў адрозніваліся між сабой. Таксама не было медыцынскага асведчання на ўжыванне алкаголя, пра якое сцвярджалі міліцыянты.

Актывіст з вынікамі суда не згодны і збіраецца скардзіцца старшыні абласнога суда, а пры неабходнасці — і ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі