Мінюст падазрае "паклёп" у некаторых заявах пасля тэракту

Як паведамляе БЕЛТА, кансультант упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Андрэй Мацвеенка ацаніў з прававога пункту гледжання заявы асобных апазіцыйных дзеячаў аб прычынах і выканаўцах тэракту ў мінскім метрапалітэне. Ён адзначыў, што "у дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, мае месца паклёп, які ў залежнасці ад канкрэтных праяў можа пераследвацца як у крымінальным, так і ў адміністрацыйным парадку".

"Крымінальны нормамі прадугледжана пакаранне за паклёп да трох гадоў пазбаўлення волі. Калі казаць пра выпады ў адрас службовых асобаў дзяржавы, там санкцыі яшчэ вышэй — да пяці гадоў пазбаўлення волі, пагатоў калі маецца на ўвазе паклёп, спалучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства", — растлумачыў Мацвеенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі