Люцыя Лушчык і Яўген Булка пачытаюць вершы Янкі Купалы

Незвычайная вечарына адбудзецца ўвечары 6 лістапада ў мінскім Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. У музей прыйдуць тэлевядучыя, прадзюсары, зоркі эстрады. Шоўмен Дзядзя Ваня, салістка гурта "Топлесс" Ціяна Банькоўская, тэлевядучыя АНТ Люцыя Лушчык і Яўген Булка будуць чытаць вершы класіка.

Паэтычныя чытанні прымеркаваныя да адкрыцця выставы пейзажаў з краявідамі Беларусі. Іх перадалі на часавае экспанаванне музею прыватныя калекцыянеры.

Пачатак вечарыны прызначаны на 17 гадзін.

Фота — nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі