Лябедзька: Сваю салідарнасць я выказаў Нямцову па тэлефоне

Акцыі ў падтрымку расіян, незадаволеных вынікамі нядаўніх парламенцкіх выбараў, прайшлі ў многіх краінах свету. А вось беларусы іх не ладзілі з-за... нацыянальнай спецыфікі. Менавіта так патлумачыў нежаданне выводзіць людзей на вуліцы ў знак салідарнасці з мітынгоўцамі на Балотнай плошчы ў Маскве лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Анатоль Лябедзька: “Любая грамадска-палітычная акцыя ў Беларусі — гэта пагроза для людзей. І я думаю, што нам лепш зараз канцэнтравацца на нейкіх акцыях і мерапрыемствах у звязку з унутрыпалітычнымі падзеямі. А што тычыцца расійскага аспекту, то я меў размовы са сваімі калегамі Рыжковым і Нямцовым, і сваю салідарнасць, салідарнасць Аб’яднанай грамадзянскай партыі я ім перадаў”.

Па словах Лябедзькі, расіяне да прычын, з-за якіх беларуская апазіцыя не выявіла ім сваю салідарнасць на вуліцах Мінску паставіліся з разуменнем. У той жа час палітык сцвярджае, што на нарадзе партыйнага актыву яны будуць абмяркоўваць — як, акрамя тэлефоннай размовы, можа будзе выказаць сваю салідарнасць з расійскімі мітынгоўцамі падчас запланавай на 24 снежня акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі