Лябедзька папрасіў літоўскага прэм'ера адмяніць візы для беларусаў

Ліст з просьбай ў аднабаковым парадку адмяніць візы для жыхароў памежных тэрыторый лідар АГП Анатоль Лябедзька накіраваў сёння прэм’еру Літвы Андрусу Кубілюсу.
121018_liabedzka.mp3
Анатоль Лябедзька: “Мы ўзнялі пытанне, каб Літва і Польшча ў аднабаковым парадку пачалі рэалізацыю пагаднення аб ільготным перасячэнні мяжу для людзей, якія пражываюць у 50-кіламетровай зоне. Гэта інтарэсы больш, чым 1 мільёна людзей. І сёння я перадаў (праз амбасаду Літвы ў Мінску) падрыхтаваную паперу прэм’ер-міністру Кубілюсу”.

Цягам некалькіх бліжэйшых дзён Лябедзька спадзяецца сустрэцца з амбасадарам Польшчы ў Беларусі спадаром Шарэпкай і праз яго перадаць паперу з адпаведнай прапановай на імя прэм’ера гэтай краіны Дональда Туска.

Фота — bymedia.net

Лябедзька заклікаў еўрадэпутатаў адмяніць шэнген для беларусаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі