Лябедзька: на допыт не пайшоў, бо атрымаў не позву, а "фількаву грамату"

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў Еўрарадыё, што не лічыць дасланую такім чынам позву афіцыйным дакументам:

“Гэта фількава грамата, у прынцыпе, калі сыходзіць з юрыдычнага пункту гледжання. Такое любы можа зрабіць і гэта больш пасуе да 1 красавіка, чым да 27 снежня!”.

Нагадаем, 26 снежня старшыню АГП факсам-позвай выклікалі на 27 снежня ў Савецкі РУУС у якасці асобы, супраць якой "вядзецца адміністрацыйны працэс". У выпадку, калі Лябедзька не з'явіцца ў аддзяленне без паважных прычын, яму пагражалі штрафам ці арыштам. У факсе не тлумачылася, што гэта за “адміністрацыйны працэс”.

Сам Лябедзька не выключае, што гэта можа быць звязана з інфармацыйнай кампаніяй, якую ладзілі актывісты АГП 19 снежня. “Відаць, у іх ёсць вялікае жаданне запіхнуць мяне на Акрэсціна, каб я там адсвяткаваў яшчэ адзін Новы год”, — кажа палітык.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі